viasna on patreon

Орша: ператрус у рэдактара незалежнага сайта

2012 2012-07-17T13:07:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kazmerchak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Казмерчак

Ігар Казмерчак

Як паведаміў рэдактар ​​незалежнага сайта orsha.eu Ігар Казмерчак, да яго дадому уварвалася з ператрусам група супрацоўнікаў міліцыі і людзей у цывільным. Паводле яго слоў ператрус звязаны з дзейнасцю інтэрнэт-сайта.

Праваабаронцаў РПГА "БХК" Васіля Бераснева і Аляксандра Шутава ў кватэру міліцыя не пусціла. Прыкладна ў 12.30 з кватэры быў вынесены сістэмны блок кампутара.

Незалежны інтэрнэт - сайт orsha.eu існуе ўжо некалькі гадоў. Ён рэгулярна асвятляе дзейнасць органаў улады і грамадскіх структур Аршанскага рэгіёна.

Акрамя таго, Ігар Казмерчак з'яўляецца доўгатэрміновым назіральнікам за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў НС РБ 2012 года ў межах кампаніі

«Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства