Івана Амельчанку затрымалі каля ўласнага дому і далі 12 сутак арышту (дадаецца)

2012 2012-07-17T12:48:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/amelchanka-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Амельчанка

Іван Амельчанка

У  Менску 17 ліпеня быў затрыманы актывіст, аўтар нашумелага перфомансу “Мусарок” Іван Амельчанка. Прычына затрыманьня пакуль невядомая.

Прыкладана пасьля 11 гадзін раніцы Іван выйшаў з дому на запланаваную сустрэчу і больш ягоны тэлефон не адказвае. Нагадаем, што падобным чынам ён быў затрыманы 26 чэрвеня і пакарны адміністратыўным арыштам на 15 сутак за брыдкаслоўе.

13-15. Стала вядома. што Амельчанку даставілі ў суд Ленінскага раёна Менска. Яго вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам мілыцыі (арт. 23.4 КаАпП РБ). Справу разглядае суддзя Запаснік.

15-25. Іван Амельчанка пакараны арыштам на 12 сутак нібыты за непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі

Агулам за два месяцы Амельчанка правёў за кратамі 40 сутак.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international