Салігорскіх апазіцыянераў выклікаюць у міліцыю. Едзе Лукашэнка

2012 2012-07-17T12:37:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/batuey.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Батуеў

Павел Батуеў

Напрэдадні візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Салігорск, які мусіць адбыцца 17 ліпеня, мясцовых апазіцыянераў пачалі выклікаць у міліцыю.

Салігорскі сябра партыі БНФ і назіральнік на парламенцкіх выбарах Павел Батуеў паведаміў, што на яго былую працу прыходзілі супрацоўнікі раённага аддзелу ўнутраных справаў, цікавіліся месцам знаходжаннем актывіста. Пасля маладзёну тэлефанаваў капітан Яўген Жылінскі, які ўжо доўгі час адказвае за пераслед апазіцыі ў сталіцы шахцёраў, ды выклікаў Паўла ў пастарунак “на размову”.

- Я папрасіў, каб мне даставілі позву. Сёння раніцай мне яе прынёс супрацоўнік міліцыі. Зрэшты яна не была правільна аформлена, таму пасля маіх запэўніванняў, што ўдзельнічаць у аніякіх дэструктыўных мерапрыемствах з нагоды прыезду Аляксандра Рыгоравіча не збіраюся і ўвогуле з’яжджаю з гораду, мяне пакінулі ў спакоі, прынамсі пакуль, - кажа Павал Батуеў.

Наведваўся Яўген Жылінскі і ў прыватны загарадны дом сям’і Шылаў, вядомай сваёй актыўнай грамадскай дзейнасцю:

- Міліцыянты шукалі бацьку, але яго дома не было. Відавочна, што ўвесь гэты вэрхал звязаны з прыездам у Салігорск Лукашэнкі. Ужо ўвесь горад у спэцназе і людзях у цывільным, - паведаміў сын Уладзіміра Шыла Ілля.

Асаблівая ўвага прадстаўнікоў сілавых структураў падчас візітаў Лукашэнкі ў Салігорск ужо не навінка для мясцовай апазіцыі. Так, у жніўні 2008 году маладафронтавец Андрэй Тычына правёў 7 гадзін ў міліцэйскім пастарнуку. Прычым пасля першых трох гадзін ён быў вызвалены, але на выхадзе з аддзялення даведаўся, што лаецца матам і вымушаны быў павернуцца назад ды правесьці яшчэ чатыры гадзіны ў зняволенні. Апынуцца на волі яму давялося толькі пасля ад’езду Лукашэнкі.

Зрэшты, нязручнасці з нагоды прыезду чыноўніка першай велічыні адчуваюць не толькі апазіцыянеры, але і шэраговыя грамадзяне гораду.

Літаральна за дзень мясцовыя праваабаронцы атрымалі з дзесятак скаргаў ад жыхароў цэнтральных раёнаў гораду на апячатаныя міліцыянтамі падвалы шматпавярховікаў, дзе многія салігорцы захоўваюць уласную прадукцыю з прысядзібных ўчасткаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international