Міліцыянты робяць агляд у аршанскага актывіста

2012 2012-07-17T12:26:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Актывіст аршанскай моладзевай суполкі «Зьвяз» Ігар Казьмярчак пасьпеў паведаміць праз тэлефон, што да яго прыйшлі міліцыянты, каб правесьці агляд у кватэры. І што гэта нібыта зьвязана зь дзейнасьцю незалежнага сайта www.orsha.eu.

Пакуль Ігар Казьмярчак не адказвае на званкі на мабільны тэлефон. Да яго паехалі мясцовыя праваабаронцы і актывісты.

Сайт orsha.eu існуе ўжо некалькі гадоў, на ім публікуюцца навіны рэгіёну, у тым ліку і пра ініцыятывы мясцовых дэмакратычных актывістаў і апазыцыянэраў, а таксама моладзевай суполкі «Зьвяз». Сярод іх — навіны пра збор матэрыялаў, зьвязаных зь месцам расстрэлу ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў ва ўрочышчы «Кабыляцкая гара», пра заплянаваны пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага, апытаньне «Што вы будзеце рабіць у дзень выбараў 23 верасьня?»

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international