Васільеву - 12 сутак, Яроменку - 15 сутак, на чарзе - Галіцкая

2012 2012-07-17T17:47:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mf2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Затрыманых 17 ліпеня “маладафронтаўцаў” Уладзімера Яроменку і Рамана Васільева даставілі ў суд Кастрычніцкага раёна Менска. Непаўнагадовага Рамана Пратасевіча, затрыманага разам з імі, адразу ж адпусцілі.

Іх абвінавачваюць у брыдкаслоўі. Нібыта ў 7-40 раніцы яны лаліся матам на вуліцы Бабруйскай. Між тым, праваабаронцы звязваюць іх затрыманьне ў сувязі з плануемым візітам у Беларусь кіраўніка расейскага ўраду Дзьмітрыя Мядзьведзева.

***

Праваабаронцам паведамляюць, што актывістка Кася Галіцкая, якая прыехала ў Дом Правасуддзя падтрымаць юнакоў, таемным чынам знікла з памяшкання. Яе тэлефон не адказвае цягам 40 хвілін.

Суддзя Лапко пакарала Рамана Васільева арыштам на 12 сутак.Сведкамі выступілі супрацоўнікі міліцыі Цюніс і Драздоў.

14-40. Уладзіміра Яроменку пакаралі арыштам на 15 сутак.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international