Баранавічы: назіральнік накіраваў заяву ў Цэнтральную камісію

2012 2012-07-17T10:34:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/housha-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Сяргей Гоўша (Баранавічы)

Праваабаронца Сяргей Гоўша (Баранавічы)

Назіральнік пры акруговай выбарчай камісіі па Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акрузе № 5 Сяргей Гоўша 17 ліпеня накіраваў заяву ў Цэнтральную камісію па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.

Згодна з артыкулам 37 Выбарчага кодэкса, першае пасяджэнне акруговых камісій склікаецца органам, які ўтварыў камісію. У нашым выпадку – гэта прызідыум Брэсцкага абласнога савета дэпутатаў ды Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт. Разам з тым, Сяргей Гоўша, які прысутнічаў на першым пасяджэнні АВК № 5, канстатуе ў сваёй заяве, што яно было склікана 10 ліпеня Баранавіцкім гарадскім выканаўчым камітэтам у малой залі Баранавіцкага гарвыканкама. Пасяджэнне адкрывалася і вялося загадчыкам аддзела арганізацыйна-кадравай працы гарвыканкама Вольгай Дудко. Менавіта яна, сцвярджае назіральнік, унесла прапанову абраць старшынёй АВК № 5 сябра камісіі Латышаву Таццяну, вынесла сваю прапанову на галасаванне і вяла падлік галасоў. Назіральнік лічыць гэта нічым іншым, як умяшальніцтвам у дзейнасць АВК, што супярэчыць артыкулу 11 Выбарчага кодэкса, згодна з якім выбарчыя камісіі пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у сваёй дзейнасці незалежныя ад дзяржаўных органаў.

Таму на падставе артыкула 33 Выбарчага кодэкса Сяргей Гоўша просіць Цэнтральную камісію даць тлумачэнне частцы 1 артыкула 37 Выбарчага кодэкса - улічваючы практыку яго прымяннення на падставе апісанай сітуацыі, а таксама даць прававую ацэнку дадзенай сітуацыі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international