Што хавае Маладэчанская гарадская камісія?

2012 2012-07-17T10:03:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ne_baltaj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Маладэчанская гарадская камісія трымае ў таямніцы ад назіральніка Эдуарда Баланчука не толькі звесткі пра прэтэндэнта ў кандыдаты, які падаў заяву на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы, але і час паседжанняў.

Каб атрымаць звесткі пра асобу, якая падала дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы, прадстаўнікі камісіі параілі Эдуарду прыйсці на паседжанне. Хаця абвестка аб паседжанні паведамляла, што яно адбудзецца ў панядзелак а 9 гадзіне, Эдуарда запэўнілі, што, хутчэй за ўсё, яно адбудзецца ўвечары, бо раптам удзень з’явяцца яшчэ прэтэндэнты ў кандыдаты, а калі канкрэтна – паабяцалі патэлефанаваць.

Не дачакаўшыся званка, Эдуард усё ж прыехаў у камісію раніцай, у пачатку дзесятай гадзіны – і ўбачыў, што паседжанне ў самым разгары, але  адразу па з’яўленні назіральніка яно было скончана. Тады Эдуард звярнуўся да старшыні камісіі Святланы Юрчык з просьбай паведаміць яму інфармацыю аб прэтэндэнтах у кандыдаты – і атрымаў адмову, маўляў, ён можа толькі прысутнічаць на паседжаннях. Калі ж Эдуард нагадаў пра яе абяцанне паведаміць пра час паседжання, яна адказала, што гэтага рабіць не абавязана.

Ні спасылкі на законы, ні нагадванні аб празрыстасці і дэмакратычнасці выбарчага працэсу не дапамаглі назіральніку Эдуарду Баланчуку ўсяго толькі даведацца, хто ж збіраецца вылучацца ў дэпутаты па Маладэчанскай гарадской акрузе.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international