На сацыяльна-палітычную сетку interpolit.net накатываюцца новыя дос-атакі

2012 2012-07-17T09:52:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Доступ да сацыяльна-палітычнай сеткі interpolit.net ўжо адноўлены. Як паведаміў заснавальнік сеткі Ігар Коктыш, ужо чарговы раз была праведзена дос-атака, гэтым разам была яна вельмі моцнай. Апошнім часам у Інтэрпаліце вельмі жыва абмяркоўваліся спосабы байкоту парламенцкіх выбараў у Беларусі, а таксама запрашэнне Лідзіі Ярмошынай на канферэнцыю ў Вену. "Так напраўду не ведаем, ці канкрэтны матэрыял выклікаў злосную атаку, ці гэта чарговая планаваная атака", - кажа Ігар Коктыш.

- Ідзе дос-атака і сервер не вытрымлівае. І таму, што мы не маем дастаткова сродкаў, каб купіць свой асабісты сервер, то бярэм амерыканскі. І амерыканцы кажуць, што не вытрымлівае сервер і сайт робіцца недаступным. І гэта ўжо не першы раз. Але гэтым разам атака была настолькі моцная, што да гэтага часу не можам даць рады, як выйсці з гэтай сітуацыі.

Сацыяльна-палітычная сетка interpolit.net працуе з восені 2010 года. Тут вельмі жыва абмяркоўваліся прэзідэнцкія выбары ў Беларусі. Атакі на сетку з'яўляюцца перыядычна, аднак апошнім часам яны сталі часцейшымі і мацнейшымі, кажа Ігар Коктыш.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international