У Мінску і Віцебску адбыліся акцыі з нагоды трэцяе гадавіны зьнікненьня аператара Беларускага бюро тэлекампаніі ОРТ Зьміцера Завадзкага.

2003 2003-07-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каля ста чалавек прыйшлі на Кастрычніцкую плошчу Менску, каб, трымаючы ў руках партрэты Зьмітра Завадзкага ды іншых зьніклых, нагадаць пра іх лёс уладам і жыхарам сталіцы. Каля сотні ўдзельнікаў акцыі стаялі ўздоўж праспэкту Францішка Скарыны тварам да рабочай рэзыдэнцыі Аляксандра Лукашэнкі, трымаючы партрэты Зьмітра Завадзкага, а таксама Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара ды Анатоля Красоўскага.
У Віцебску васьмёра сяброў АГП прайшлі па цэнтральнай вуліцы Леніна з партрэтамі зьніклых беларускіх грамадзянаў. Нехта з асабліва пільных грамадзянаў зьвярнуўся да міліцэйскага патруля ды паведаміў пра апазыцыйную акцыю – прынамсі, такім чынам двое міліцыянтаў патлумачылі сваё патрабаваньне паказаць дазвол на правядзеньне шэсьця ды прапанову зайсьці ў пастарунак дзеля высьвятленьня іншых акалічнасьцяў. Партыйцы ісьці ў пастарунак адмовіліся, і тады патрульныя выклікалі падмацаваньне: яшчэ чатырох міліцыянтаў ды двух амонаўцаў. Затым пад’ехала машына зь цёмнымі вокнамі, і невядомы чалавек у цывільным спыніў міліцэйскага капітана, які разважаў пра тое, што ведае, колькі плацяць апазыцыянэрам за падобныя акцыі. Абарваўшы прамову на паўслове, ён сеў у машыну. Машына ад’ехала, а пікетоўцы рушылі далей і астатні шлях прайшлі ўжо без аніякіх перашкодаў.
Паводле Радыё Свабода

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international