viasna on patreon

Мінскі абласны суд не задаволіў скаргу салігорскіх выбаршчыкаў

2012 2012-07-16T19:59:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shyla-uladzimir.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Шыла

Уладзімір Шыла

Сёння, 16 ліпеня, Мінскі абласны суд разгледзеў скаргу выбаршчыкаў Салігорскай сельскай выбарчай акругі №69 на адмову ва ўключэнні ў склад акруговай камісіі свайго прадстаўніка, вядомага грамадскага дзеяча Уладзіміра Шыла.

З дванаццаці заяўнікоў на паседжанні прысутнічала толькі Святлана Шыла. Таксама ў зале знаходзіўся і сам Уладзімір, аднак браць удзел у судовым разбіральніцтве ён не мог. Інтарэсы Мінскага абласнога выканаўчага камітэта і Прэзідыума Мінскага абласнога Савета дэпутатаў прадстаўляў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аскерка Ю.В.

Што да самога судовага паседжання, якое цягнулася каля крыху больш за гадзіну, дык нічога нечаканага на ім не адбылося. Скарга салігорскіх выбаршчыкаў задаволеная не была. Спасылкі чыноўніка Мінаблвыканкаму на ўнутраны рэгламент, паводле якога спісы акруговых камісій фармуюцца не падчас а напярэдадні паседжання па іх зацверджанні, былі цалкам падтрыманыя суддзёй. Як і той аргумент, што ў склад камісіі ўваходзілі толькі паважаныя і вядомыя чыноўнікам ды дэпутатам асобы з досведам працы на выбарах. Прагучала нават інфармацыя аб тым, што 30-працэнтнае абмежаванне для чыноўнікаў у складзе камісіі было цалкам вытрымана. Вось толькі суд аніякім чынам не ўлічыў той факт, што з 15-ці прэтэндэнтаў на 13 месцаў ў камісіі Салігорскай сельскай выбарчай акругі ў яе склад не ўвашлі чамусці толькі прадстаўнікі дэмакратычных сілаў - Казімір Кавецкі ад апазіцыйнай партыі “Справядлівы свет” і грамадскі актывіт Уладзімір Шыла.

Неабходна адзначыць і яшчэ адно парушэнне права на справядлівае разбіральніцтва справы кампетэнтным, незалежным і непрадузятым судом і на роўнасць усіх асобаў перад судом. Святлане Шыла, нягледзячы на яе патрабаванне, суд не прадставіў магчымасці для азнаямлення з матэрыяламі справы.

Напрыканцы паседжання суддзя як мантру прачытала пастанову аб прынятым рашэнні, якое паводле Выбарчага кодэксу з’яўляецца канчатковым і не падлягае абскарджванню.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства