Драгічын: падчас канцэрту – датэрміновая агітацыя

2012 2012-07-16T19:07:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/samadziejnasc.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пад час святкавання дня горада ў Драгічыне 15 ліпеня начальнік мясцовай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Васіль Хвацік азадачыў гараджан. Калі людзі сабраліся на канцэрт, ён выйшаў на сцэну,  узяў мікрафон і не толькі павіншаваў грамадзян са святам, але і зрабіў гучную заяву, што 15 ліпеня зарэгістравана ініцыятыўная група аднаго з прэтэндэнтаў у кандыдаты -- спадара Дарагакупеца з Іванава, дзе той кіруе ў жыллёва-камунальнай гаспадаркай. Васіль Хвацік адзначыў, што ягоны калега -- вельмі добры кіраўнік і цудоўны чалавек, таму просьба да ўсіх драгічынцаў прагаласаваць за Юрыя Дарагакупца.

Прадстаўнік БХК у Брэсцкай вобласці Валянцін Лазарэнкаў не выключае падачу скаргі ў Днепрабугскую выбарчую акруговую камісію № 10, а таксама ў ЦВК на парушэнне выбарчага заканадаўства, а менавіта – ажыццяўленне датэрміновай агітацыі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international