Праваабаронца звярнуўся ў ЦВК адносна абсурдных палажэнняў выбарчага заканадаўства

2012 2012-07-16T18:11:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/buhel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Барыс Бухель.

Праваабаронца Барыс Бухель.

Магілёўскі праваабаронца Барыс Бухелль абураецца: чаму вылучаць сваіх прадстаўнікоў у акруговыя выбарчыя камісіі ад гарадскіх грамадскіх арганізацый на парламенцкіх выбарах нельга, а на прэзідэнцкіх і мясцовых у адпаведныя тэрытарыяльныя камісіі -- можна.

Адпаведны запыт ён падрыхтаваў і накіраваў у Цэнтральную выбарчую камісію.

Барыс Бухель кажа, што, з’яўляючыся старшынёй праўлення грамадскага аб’яднання “Магілёўскі праваабарончы цэнтр”, разам з сябрам гэтага праўлення праваабаронцай Аляксеем Колчыным вылучаліся ў сябры, адпаведна, акруговых выбарчых камісій №87 і №85.

“Нам было адмоўлена ва ўключэнне ў склад акруговых камісій на падставе таго, што арт.35 Выбарчага кодэкса не прадугледжвае вылучэнне ў акруговыя камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў ад кіруючых органаў абласных, Мінскіх гарадскіх, раённых, гарадскіх (у гарадах абласнога падпарадкавання), раённых у гарадах арганізацыйных структур палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў, у тым ліку і мясцовых”, - кажа Барыс Бухель.

Праваабаронца лічыць, што такі абсурдны артыкул Выбарчага кодэкса, які не дае магчымасці вылучыць ад грамадскай арганізацыі сваіх прадстаўнікоў у акруговыя камісіі на парламенцкіх выбарах, уключаны ў Кодэкс невыпадкова.

“Напрыклад, “Магілёўскі праваабарончы цэнтр” на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь можа вылучаць сваіх сябраў у гарадскую выбарчую камісію. Гэта камісія адказвае за тэрыторыю з колькасцю насельніцтва у чатыры разы большую, чым пражывае на адной выбарчай акрузе падчас парламенцкіх выбараў”, - кажа Барыс Бухель.

Праваабаронца адзначае, што ад грамадскіх арганізацый на прэзідэнцкіх выбарах і выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў можна вылучаць сваіх прадстаўнікоў у дзве раённыя выбарчыя камісіі, кожная з якіх па тэрыторыі і насельніцтву ў два разы большыя, чым акруговая выбарчая камісія падчас парламенцкіх выбараў. Аднак не можа быць вылучэння ад грамадскіх арганізацый у чатыры акруговыя выбарчыя камісіі падчас выбараў у Палату прадстаўнікоў, якія размешчаны цалкам у горадзе.

“Абсурднасць тут заключаецца яшчэ і ў тым, што ў склад акруговых выбарчых камісій на парламенцкіх выбарах можна вылучацца шляхам збору подпісаў. Для гэтага дастаткова ўсяго 10 подпісаў грамадзян. Дастаткова пасяджэння, на якім прысутнічае 10 чалавек з працоўных калектываў, якія падкантрольны ўладзе і з’яўляюцца структурнымі падраздзяленнямі прадпрыемстваў і арганізацый.

 

Я лічу, што што гэта зроблена спецыяльна з той мэтай, каб паменшыць у 3-4 разы колькасць вылучэнцаў ад апазіцыйных партый і грамадскіх арганізацый і тым самым не дапусціць іх пападанне ў акруговыя камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Калі не гэта, то логікі гэтага артыкула я не разумею”, - кажа Барыс Бухель.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international