Прэтэндэнт у кандыдаты з Хоцімска не згодны збіраць подпісы на могілках

2012 2012-07-16T17:55:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mogilki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прэтэндэнт у кандыдаты з гарадскога пасёлка Хоцімск Валерый Каранкевіч паскардзіўся ў Магілёўскі аблвыканкам на рашэнне Хоцімскага райвыканкама аб вызначэнні месцаў, забароненых для пікетавання па збору подпісаў.

“Хоцімскі райвыканкам 10 ліпеня прыняў рашэнне аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення збору подпісаў, згодна з якім у гарадскім пасёлку можна збіраць подпісы практына ў трох месцах, - распавядае Валерый Каранкевіч. – Гэта самы цэнтр гарадскога стадыёна, новыя могілкі каля вёскі Іванаўкі і раён гарадскога возера побач з старымі яўрэйскімі могілкамі. У іншых месцах Хоцімска атрымліваецца, што збор подпісаў забаронены, мы дакладна гэта прагледзелі. Супрацоўнікі ідэалагічнага аддзела Хоцімскага райвыканкама на наша пытанне, дзе мы можам канкрэтна праводзіць збор подпісаў, ветліва адказалі: “Глядзіце ўважліва пастанову райвыканкама”. Мы кажам, што там практычна няма месцаў, дзе можна збіраць подпісы, а яны адказваюць: “Шукайце”.

Я паехаў у Магілёў і звярнуўся за дапамогай да галоўнага спецыяліста аддзела арганізацыйна-кадравай работы Магілёўскага аблвыканкама Людмілы Макаранкі. Яе добра ведаю з 2010 года, калі яна была сакратаром абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Магілёўскага аблсавета, ку ды я вылучаўся кандыдатам у дэпутаты. Пры мне яна патэлефанавала ў Хоцімскі райвыканкам начальніку аддзела арганізацыйна-кадравай работы Лучэнкову Д. В. і сказала, што “людзі скардзяцца правільна, Хоцімска таго – два крокі пераступіць, а вы ім там усё забаранілі. Перагледзе рашэнне, пакуль не позна”. Людміла Макаранка паабяцала мне, што на працягу трох дзён пытанне будзе вырашана. І вось гэтыя тры дні прайшлі, а Хоцімскі райвыканкам сваё рашэнне так і не перагледзеў. Больш за тое, калі сёння пасля абеду кіраўнік майго выбарчага штабу Пётр Басейка паспрабаваў зайсці ў райвыканкам, каб удакладніць гэта пытанне, яго райвыканкамаўскі ахоўнік не пусціў у будынак. Сказаў, што атрымаў загад Каранкевіча і Басейку ў райвыканкам не прапускаць. Ну, што тут яшчэ больш можна казаць”…

Валерый Каранкевіч плануе вылучацца ў якасці кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Крычаўскай выбарчай акрузе № 83 ад кампаніі “Гавары праўду”. Ён падаў дакументы ў камісію на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы 13 ліпеня.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international