Наваполацк, Віцебск, Бабруйск, Івацэвічы: падаюцца дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп (дадаецца)

2012 2012-07-16T16:50:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bernikovich-sud-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Наваполацк

Толькі з другой спробы ўдалося падаць дакументы на рэгістрацыю актывісту Яраславу Берніковічу (на фота 1). Першы раз ён звярнуўся ў Наваполацкую выбарчую камісію №25 яшчэ 13 ліпеня, аднак там яшчэ не было журнала для рэгістрацыі, кажа спадар Берніковіч:

"Сябар камісіі Мікалай Рыбакоў сказаў мне тады, што не ведае, дзе той журнал. Яго і не было, бо спадар Рыбакоў паказаў мне журналы ад мінулых выбараў --- тыя былі на месцы. У сакратара камісіі на той момант быў адключаны тэлефон, так што мне давялося вяртацца, дарма страціўшы час і грошы за дарогу. Толькі сёння, 16 ліпеня, мае дакументы нарэшце зрэгістравалі. Ужо па ўсёй форме, нават запісалі ўсё на беларускай мове".

 

Віцебск

Віцебскі актывіст кампаніі "Гавары праўду" Сяргей Парсюкевіч (фота 2) падаў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы з 46 чалавек. Ён кажа, што чацвертая частка ініцыятыўнай групы – гэта тыя, хто паўнаёміўся з ім праз сацыяльныя сеткі і форумы на незалежных сайтах.

"Я даўно вёў палеміку паводле розных падзеяў на сайце "Народныя Наваіны Віцебску", публікаваў свае тэксты ў сацыяльных сетках, іх актыўна каментавалі. Здарался нават нечаканае: я размясціў у "Фэйсбуку" і на "Аднакласніках" свой фотаздымак для плакату, з якім збіраюся праводзіць кампанію па зборы подпісаў за сваё вылучэнне. І тут раптам разгарнулася дыскусія: ці трэба ісці на выбары, ці трэба іх байкатаваць, кожны выказваў свае меркаванні. З кімсці мы абменьваліся асабістымі кантактамі, і такім чынам у мяне пабольшала аднадумцаў".

Падчас рэгістрацыі ў Віцебскай Кастрычніцкай акруговай камісіі №20 Сяргей Парсюкевіч уручыў дзяжурнаму Уладзіміру Арэхву "Грамадзянскую дамову", якую распаўсюджвае кампанія "Гавары праўду", каб супольна вырашаць з землякамі нейкія мясцовыя праблемы.

 

 

Бабруйск

Магілёўчанка Аксана Самуйлава, абласны каардынатар кампаніі “Гавары праўду” падала 16 ліпеня дакументы на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы. Разам з ёй акруговую выбарчую камісію № 79 па Першамайскаму раёну наведала і Алена Мядзведзева (фота 3).

- Калі ўсё атрымаецца і Аксану зарэгіструюць, я буду яе даверанай асобай, - расказала бабруйскі лідэр “ГП”. – У камісіі нам паведамілі, што рашэнне будзе агучана на бліжэйшым пасяджэнні, то бок на пряцягу пяці дзён. 

Аксана Самуйлава – адзіны прадстаўнік дэмсілаў, хто вырашыў узяць удзел у выбарах у Бабруйску. http://spring96.org/be/news/53827  Нагадаем, што мясцовыя актывісты вырашылі іх байкатаваць.

-У Бабруйску вельмі моцная і працаздольная суполка “Гавары праўду”, - тлумачыць свой удзел у выбарчай кампаніі Аксана Самуйлава. – Тут праводзіцца шмат нашых сацыяльных кампаній, у межах якіх былі сабраныя некалькі тысяч подпісаў, людзі нас ведаюць. Мы паважаем рашэнне мясцовых сябраў “ГП” байкатаваць выбары, але губляць такую магчымасць было б недаравальна. Таму я, магілёўчанка, буду працаваць у Бабруйску. Тут я бываю даволі часта, а зараз планую прыязджаць яшчэ часцей.

Абласная кааардынатарка кампаніі “Гавары праўду” кажа, што пазбаўленне яе аўтамабіля ніяк не паўплывае на яе працаздольнасць. http://spring96.org/be/news/54200

-Заўтра павінна высветліцца, што з маёй машынай, - кажа Аксана Самуйлава. – А калі не, буду пісаць заяву ў пракуратуру. Не хочацца рабіць ніякіх высноваў, але згадзіцеся, вельмі падазрона выглядае тое, што аўтамабіль адправілі на штрафстаянку за штраф з 2010 года. І “усплыў” ён толькі пасля таго, як я заявіла аб сваім рашэнні ісці на выбары па Бабруйску…

 

 

Івацэвічы

У Івацэвіцкую акруговую камісію № 11 пададзены дакументы на рэгістрацыю першай  ініцыятыўнай групы.

Як паведаміла сакратар акруговай выбарчай камісіі Алена Лакішык назіральніку ад БХК Станіславу Халадовічу, ужо пададзены дакументы ў акруговую камісію на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы дзеючага дэпутата Палаты прадстаўнікоў, былога дырэктара Івацэвіцкай ЖКГ Леаніда Кавалевіча. У ініцыятыўную групу,  па словах Лакішык, увайшло каля 90 чалавек.

Пра тое, што па Івацэвіцкай выбарчай акрузе № 11 будзе кандыдатам ад улады Кавалевіч, бярозаўчане здагадаліся яшчэ ў чэрвені, калі тройчы за чэрвень мясцовая газета “Маяк” на ўсе лады хваліла яго, а ў ліпені Кавалевіч ужо пабываў з рабочай паездкай  у Бярозаўскім раёне. Ён сустрэўся з кіраўніцтвам Бярозаўскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Сяргей Парсюкевіч

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international