Сяргей Скрабец усур’ёз непакоіцца за жыцьцё Аляксандра Казуліна

2006 2006-11-16T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 лістапада, прайшла прэс-канфенрэнцыя з колішнім дэпутатам Палаты прадстаўнікоў сябрам дэпутацкай групы “Рэспубліка” Сяргеем Скрабцом. Учора ноччу ён выйшаў на свабоду з калёніі “Віцьба-3”.

Нагадаем, 14 лютага 2006 году Сяргея Скрабца асудзілі на два з паловай гады. Яго зьвінавацілі ў выманьваньні крэдытаў.

Спадар Скрабец заўважыў, што канферэнцыю папрасіў правесьці яго сябра, былы кантдыдат на пост прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Казулін. Сяргей Сяргей Скрабец пацьвердзіў, што Казулін працягвае галадоўку і высоўвае наступныя патрабаваньні:

- рэальнае аб’яднаньне дэмакратычных сілаў Беларусі;

- пастаноўка пытаньня аб сытуацыі ў Беларусі ў савеце бясьпекі ААН.

Ад санчасткі Казулін адмовіўся. Бо гэта тычыцца даверу лекарам, якога, на жаль, няма.

Сяргей Скрабец непакоіцца, што Аляксандра Казуліна могуць паспрабаваць вывесьці з галадоўкі прымусова: увядзеньнем вадкай ежы і кропельніцай. Тым больш, што праваахоўнікі сьцьвярджалі, што досьвед такі ў іх ёсьць. А такія дзеяньні могуць прывесьці да сьмерці. “Я ўсур’ёз некапоюся за яго жыцьцё,” – сказаў журналістам Скрабец.

Па словах Скрабца ў нашай краіне назіраецца новая хваля інфармацыйнай блякады. Асабліва гэта відавочна ў турме:

- Пакуль не было Казуліна ў калёніі я жыў у дастаткова добрых умовах. Калі прывезьлі Казуліна, адмянілі любыя палёгкі і мне, і яму. Увялі жорсткі рэжым. Адзінае, што магчыма было слухаць – гэта Радыё Свабода. Лісты з волі ішлі доўга. А нашыя пісьмы – нават не вядома, ці дайшлі яны. І праверыць ніхто ня можа. Гэта не кантралюецца нікім і ніяк. Заўсёды можна зваліць на “Белпошту”. Ды што можна казаць, калі нават адваката і жонку да яго не пускаюць?..

Ірына Казуліна, якая таксама ўдзельнічала ў канферэнцыі, расказала, што калі яна прынесла мужу ў калёнію коўдру, варта адмовіла ў перадачы, спаслаўшыся на тое, што ня маюць права прымаць коўдру і быццам у гэтым выпадку яны дзейнічаюць у межах закона. Маўляў, спальнай бялізнай калёнія забясьпечвае вязьняў сама. Ад жонкі Казуліну перадалі толькі працоўнае адзеньне.

На думку Сяргея Скрабца Аляксандр Казулін будзе сядзець столькі, колькі пажадае прэзыдэнт Беларусі. На пэўныя ільготы спадзявацца не даводзіцца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international