Магілёўскі праваабаронца скардзіцца на ўтойванне ЦВК сваіх пастановаў

2012 2012-07-16T15:39:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jarmoshyna-cvk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтрвыбаркама

Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтрвыбаркама

Адпаведную скаргу Барыс Бухель накіраваў у Цэнтральную выбарчую камісію. Праваабаронца кажа, што на сайце Цэнтрвыбаркама не размешчаны ўсе прынятыя ЦВК пастановы.

У накіраваным праваабаронцам лісце на імя кіраўніцтва Цэнтрвыбаркама ён просіць размясціць пастановы без усялякіх выключэнняў у рубрыцы “Пастановы Цэнтральнай камісіі”.

Праваабаронца лічыць, што ўтойванне пастановаў Цэнтральнай камісіі супярэчыць арт.34 Канстытуцыі, ч.1 і ч.2 арт.13 і арт.32 Выбарчага Кодэкса і п.п.2,3 і 4 Палажэння аб парадку функцыявання інтэрнэт-сайтаў дзяржаўных органаў і арганізацый, зацверджанага Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

“Аналіз афіцыйнага сайта Цэнтрвыбаркама (http://rec.gov.by)” сведчыць пра тое, што падчас сваёй паўсядзённай працы ЦВК пастаянна і груба парушае вышэйпазначаныя нормы права прамога дзеяння, што выражаецца ў сістэматычным выкарыстоўванні незаконнай практыкі прыняцця тайных  пастановаў.

Да прыкладу, на 13 ліпеня 2012 года налічвалася мінімум 38 пастановаў, якія былі апублікаваны на сайце Цэнтрвыбаркама. Ці былі пастановы пасля апошняй 38-ай, я не ведаю, таму мой аналіз грунтуецца на тым, што 38-ая пастанова з’яўляецца апошняй прынятай Цэнтральнай камісіяй. Аднак толькі 20 з 38, альбо 52,63% ад колькасці прынятых пастановаў, размешчаны на сайце. Поўны тэкст гэтых пастановаў прадстаўлены толькі ў 16 выпадках”, - кажа Барыс Бухель.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international