Слуцк: Затрыманне грамадскага актывіста

2012 2012-07-16T14:29:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sluck-amialkovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Амяльковіч

Віталь Амяльковіч

Апоўначы 14 ліпеня ля ўласнага дома міліцыянт затрымаў грамадскага актывіста Віталя Амяльковіча. Як расказаў Віталь, яму прапанавалі сесці ў машыну і праехаць у пастарунак. Супрацоўнік Слуцкага РАУС, які не прадставіўся, паведаміў, што бачыў, як Віталь расклейваў налепкі ля крамы. У аддзялені міліцыі ўчастковы Руслан Варабей склаў на яго пратакол апытання з грубымі парушэннямі. У прыватнасці, не патлумачыў Амяльковічу яго правы. А калі апытваемы пазначыў гэта ў пратаколе, міліцыянт заўважыў: “Вы, як я бачу, вельмі пісьменны, і так свае правы ведаеце”. На заўвагу Віталя, што супрацоўнік, які быццам бы бачыў, як ён расклейваў налепкі, памыліўся, участковы дадаў, што міліцыянт не можа памыляцца.

Віталь Амяльковіч упэўнены, што складзены на яго пратакол не мае юрыдычнай сілы. “Падставы мне нешта прад’яўляць у міліцыі няма”, - лічыць ён. Праз дзве гадзіны пасля затрымання грамадскага актывіста адпусцілі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international