Зьбітага Андрэя Моўчана судзяць

2012 2012-07-16T09:29:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mouchan.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Моўчан. Фота: charter97.org

Андрэй Моўчан. Фота: charter97.org

У памяшканьні суду Першамайскага раёна Менска  16 ліпеня адбудзецца разгляд адміністрацыйнай справы Андрэя Моўчана, затрыманага супрацоўнікамі міліцыі  14 ліпеня ўначы ва Уруччы. Яго вінавацяць па арт. 21.14 КаАП (парушэньне правілаў добраўпарадкавання гарадоў) і па арт. 17.1 (дробнае хуліганства).

Паведамляецца, што пры затрыманьні Моўчана збівалі ў міліцэйскім аўтамабілі, а затым і ў пастарунку. У актывіста ў заплечніку супрацоўнікі міліцыі знайшлі налепкі “НЕ” смяротнаму пакараньню!”

Выходныя Моўчан правёў у Цэнтры ізаляцыі прававпарушальнікаў  на Акрэсціна

Нагадаем, літаральна тыдзень таму Першамайскі суд Менска аштрафаваў Моўчана на 800 тысяч рублёў за тое, што 19 траўня ён разгарнуў бел-чырвона-белы сьцяг ва Ўруччы ў знак салідарнасьці з палітвязьнем Сяргеем Каваленкам. Тады яго таксама моцна зьбілі міліцыянты, сур’ёзна траўмавалі вока, і Моўчан доўгі час правёў у шпіталі хуткай дапамогі.

* * *

У другой палове дня суд над Андрэем Моўчанам аднавіўся. Ягоную справу разглядае суддзя Сяргей Люштык. Пратакол сведчыць, што Моўчан лаяўся матам у РАУСЕ. ў судзе былі выслуханыя паказанні Моўчана. Аднак на працэс не прыйшлі сведкі-міліцыянты. Працяг судовага паседжаньня перанесены на 16-30 24 ліпеня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international