Баранавіцкі выканкам: фармаванне ўчастковых камісій не зменіцца

2012 2012-07-15T21:22:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/cieni.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскі актывіст з Баранавічаў Віктар Сырыца 14 ліпеня атрымаў ліст з Баранавіцкага гарвыканка за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Дз. Касцюкевіча. У адказе дзяржаўнага чыноўніка паведамляецца, што ў Баранавічах падчас парламенцкіх выбараў 2012 года ніякіх зменаў і новаўвядзенняў у выбарчым працэсе не будзе.

– Галоўная мая прапанова заключалася ў тым, каб змяніць парадак фармавання ўчастковых выбарчых камісій. Зразумела, што ў Баранавічах, як і па ўсёй краіне, участковыя выбарчыя камісіі ўзначальваюць дырэктары прадпрыемстваў і ўстановаў, а сябры камісій – іх падначаленыя. Кантрактная сістэта зрабіла нашых грамадзян цалкам залежнымі ад адміністрацый прадпрыемстваў. Таму я прапанаваў нашаму гарвыканкаму стварыць участковыя выбарчыя камісіі не па прынцыпу “дырэктар-падначаленыя”, але і з прадстаўнікоў розных працоўных калектываў, у тым ліку і з апазіцыйных палітычных партый і грамадскіх арганізацый. Думаю, што гэтыя прапановы зрабілі б выбарчы працэс больш празрыстым, а самыя выбары – справядлівымі і сумленнымі,– патлумачыў Віктар Сырыца.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international