Баранавіцкая міліцыя адмаўляецца заключаць дамову па ахове грамадскага парадку падчас пікету

2012 2012-07-15T15:19:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-charnavus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус 14 ліпеня атрымаў ліст з Баранавіцкага гарадскога аддзела ўнутраных спраў за подпісам намесніка начальніка аддзела падпалкоўніка міліцыі Судніка Эдуарда. У ім паведамляецца, што гарадская міліцыя адмаўляецца заключыць дамову з Мікалаем Чарнавусам па ахове грамадскага парадку падчас запланаванага ім пікету 25 ліпеня, бо гарвыканкам не дазволіў пікет. Пры гэтым, рашэння гарвыканкама яшчэ няма.

– На запланаваным пікеце я хачу сказаць, што на выбарах самавылучэнцы заўсёды сутыкаюцца з “недакладнымі” подпісамі, і акруговыя камісіі не рэгіструюць дэмакратычных кандыдатаў. Сваім пікетам я хачу звярнуць увагу грамадскасці на падвойныя стандарты нашай улады ў адносінах праверкі падпісных лістоў і несумленнасці нашых выбараў. І крыўдна за нашую міліцыю, якая ж сама парушае закон і служыць не народу, а выконвае антыканстытуцыйныя патрабаванні гарадскіх уладаў,– патлумачыў Мікалай Чарнавус.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international