viasna on patreon

Пінскія СМІ працягваюць “захоўваць нейтралітэт” у асвятленні выбарчай тэматыкі

2012 2012-07-15T15:15:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pinskija_vydanni.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

За мінулы тыдзень афіцыйныя газеты “Пінскі веснік” і “Полесская правда” абмежаваліся толькі размяшчэннем інфармацыі ад БелТА. Яшчэ выданні размесцілі на сваіх старонках спісы круючых органаў пінскіх акруговых выбарчых камісій, праўда абмежаваліся толькі прозвішчамі і пасадамі ў камісіі гэтых людзей. А, вось месцы працы старшыняў іх намеснікаў і сакратароў камісій засталіся для чытачоў невядомымі.

Акрамя таго, газета “Пінскі веснік” амаль у кожным нумары ўзгадвае аб дзеючым дэпутаце ПП НС ад Пінскай гарадской акругі №14 Зінаідзе Мандроўскай, што ўскосна пацвярждае яе намер вылучацца на другі дэпутацкі тэрмін. Варта дадаць, што і “Палеская праўда” ўпершыню надрукавала інтэрвью з дэпутатам ад Пінскай сельскай акругі №15 Канстанцінам Шэўчыкам.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства