Афіцыйнае папярэджанне за расцяжку "Свабоду Статкевічу!"

2012 2012-07-14T19:04:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/parchynski.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Яўгена Парчынскага, актывіста з Наваполацку, выклікалі ў міліцыю, каб вынесці папярэджанне пра адказнасць за правядзенне несанкцыянаваных акцый. Гэта здарылася на наступны дзень пасля таго, як у інтэрнэце з'явіліся звесткі пра тое, што ў горадзе вісела расцяжка "Свабоду Статкевічу!"

"Мяне выклікалі ў гарадскі аддзел міліцыі, каб папярэдзіць. Бо наша суполка "Свабодны рэгіён" 12 ліпеня вывешвала расцяжку "Свабоду Статкевічу" ў розных месцах горада. Потым пра гэта напісалі незалежныя СМІ. Міліцыянты даведаліся пра ўсё, калі было позна – нікога злавіць ужо не ўяўлялася магчымым. Таму на пэрспектыву яны вырашылі запалохаць мяне афіцыйным папярэджаннем пра адміністрацыйную адказнасць", -- распавёў Яўген Парчынскі.

Ён лічыць, што новая тактыка наваполацкіх актывістаў цалкам сябе апраўдала:  ранейшыя расцяжкі пакідаліся на месцы, і міліцыя іх забірала ў якасці рэчавага доказу. Цяпер было вырашана вывешваць расцяжку на кароткія прамежкі часу ў розных месцах – каб яе ўбачыла большая колькасць людзей, а міліцыя не паспела адсачыць, куды расцяжка перамясцілася.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international