Светлагорск: пададзены першыя заявы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп

2012 2012-07-14T12:53:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dajneka-siargej-svetlagorsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Светлагорску 13 ліпеня пададзены першыя заявы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп, якія маюць намер збіраць подпісы за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Заявы падалі Сяргей Дайнека з партыі “Справядлівы свет” і Ігар Песікаў – удзельнік грамадскай кампаніі “Гавары праўду”.

Сяргей Дайнека ўзначальвае раённую арганізацыю партыі левых “Справядлівы свет”, працуе інжынерам у раённым тэрытарыяльным медыцынскім аб’яднанні. На папярэдніх выбарах у Палату прадстаўнікоў ён таксама быў кандыдатам. Ігар Песікаў раней працаваў трэнерам па веславанні, зараз беспрацоўны.

Цяперашнім дэпутатам Палаты прадстаўнікоў ад Светлагорскай выбарчай акругі з’яўляецца Валянціна Кавалёва (раней намесніца старшыні райвыканкама). Яна завяршае ў Палаце другі тэрмін, таму на сёлетніх выбарах ад уладаў будзе вылучацца іншы кандыдат. Па неафіцыйных звестках, ім можа быць Галіна Філіповіч, цяперашняя старшыня райсавета дэпутатаў.

Прыём дакументаў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп вядзецца да 19 ліпеня. Рэгістрацыя праводзіцца акруговымі выбарчымі камісіямі ў 5-дзённы тэрмін з дня падачы заявы.

 

На здымке: Сяргей Дайнека падае дакументы на рэгістрацыю намесніку старшыні Светлагорскай акруговай выбарчай камісіі Уладзіміру Кукару.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international