Фатограф Антон Сурапін затрыманы на трое сутак

2012 2012-07-14T10:08:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Менавіта Антон першым размясціў на сваім сайце bnp.by фота з мяккімі мядзведзямі, да якіх былі прымацаваныя парашуты і лозунгі з заклікамі да свабоды слова ў Беларусі.

Раніцай 13 ліпеня да яго дадому прыйшлі супрацоўнікі КДБ. Яны правялі ператрус, пасля чаго тэлефон Антона перастаў адказваць. Толькі позна ўвечары  сябра Антона Сурапіна напісаў у сваім Твітары, што следчы патэлефанаваў маці хлопца і паведаміў, што той затрыманы на 72 гадзіны для правядзення праверкі.

Нагадаем, што першая інфармацыя, а таксама фота і відэа аб нелегальным палёце шведскага самалёта над Беларуссю і "дэсанце" плюшавых мядзведзяў з'явілася 4 ліпеня. Пазней у інтернэце было апублікаванае поўнае відэа палёту. Афіцыйны Мінск адмаўляе факт парушэння беларускай мяжы і называе відэа- і фотаматэрыялы сфабрыкаванымі "у фаташопе".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international