Магілёўскія ўлады запэўніваюць у высокай яўцы на выбарах

2012 2012-07-13T23:29:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sivaeu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Начальнік ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Сіваеў

Начальнік ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Сіваеў

Са словаў начальніка ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы Магілёўскага аблвыканкама Аляксандра Сіваева, насельніцтва вобласці заўсёды дэманстравала на выбарах высокую культуру і дакладную выбарчую пазіцыю, што будзе і на гэтых выбарах.

“Думаю, што і ў гэтым годдзе жыхары Магілёўшчыны будуць актыўна галасаваць на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання. Тым болей, што сацыяльных перадумоваў байкатаваць іх няма. У нашай краіне стабільная палітычная і эканамічная абстаноўка, паступова ўзвышаецца ўзровень жыцця і дабрабыт людзей”, - адзначыў Аляксандр Сіваеў.

Праваабаронца Барыс Бухель лічыць, што чыноўнік выдае жадаемае за сапраўднае.

“Ягоныя словы азначаюць, што і на гэтых выбарах людзей зноўку строем пагоняць на выбарчыя ўчасткі і, перш-наперш, на датэрміновае галасаванне. Як паказвае незалежнае назіранне, на шматлікіх выбарчых участках Магілёва выбары не адбываюцца, бо яўка выбаршчыкаў на мясцовых і парламенцкіх выбарах вельмі нізкая. Аднак у пратаколах пішуць усё, што патрэбна ўладзе. Мы і ў гэтым годзе будзем выяўляць і фіксаваць усе такія парушэнні і інфармаваць аб гэтым грамадскасць”, - кажа Барыс Бухель.

Трэба адзначыць, што артыкул пра высокую яўку выбаршчыкаў з каментаром Аляксандра Сіваева быў змешчаны на ўсіх дзяржаўных магілёўскіх сайтах і ў шэрагу газет Магілёўшчыны.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international