Супрацоўнікі ААТ «Гроднажылбуд» страйкуюць, патрабуючы павялічыць заробак

2012 2012-07-13T17:00:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/budaunik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння з 7 гадзін раніцы спыніліся некаторыя цэхі на будаўнічым прадпрыемстве «Гроднажылбуд». Людзі, якія атрымалі ўчора заробак, адмовіліся працаваць і запатрабавалі павысіць аклады.

Па словах відавочцаў, аб сустрэчы з генеральным дырэктарам Алегам Ушкевічам прасілі каля ста працоўных, дэлегаваныя ад розных цэхаў. Як патлумачыла старшыня прафкама ААТ «Гроднажылбуд» Галіна Кандрацьева, гутарка з кіраўніцтвам адбылася, людзям паабяцалі павышэнне зарплаты, яны вярнуліся на працоўныя месцы. Праўда, па яе падліках, пытанні адміністрацыі захацелі задаць каля 30 чалавек.

Як стала вядома «Вячорцы», месяц таму падобную акцыю распачалі працоўныя арматурнага цэха. Тады людзей запэўнілі, што заробак падвысяць, але пакуль працоўныя гэтага так і не дачакаліся. І скардзіліся сёння, што для складанага фізічнай працы 3 мільёны рублёў - недастаткова.

«Працую ў транспартна-сыравінным цэху, на рукі атрымаў няпоўных два мільёны. Як пракарміць сям'ю - не ведаю », - распавёў супрацоўнік завода.


Каля 10.30 рабочыя былі на месцах, але ці прыступілі яны да выканання абавязкаў, карэспандэнты "Вечернего Гродно" даведацца не змаглі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international