Чарговыя адмовы ў рэгістрацыі ініцыятыўных групаў апазыцыйных кандыдатаў

2006 2006-11-15T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Лідэрам незалежнага прафсаюзнага руху Беларусі Аляксандру Бухвоставу і Генадзю Фядынічу адмоўлена ў рэгістрацыі ініцыятыўных групаў для збору подпісаў у падтрымку іх вылучэньня кандыдатамі ў дэпутаты Менскага гарадзкога савету, паведаміла агенства белаПАН.

Як паведаміў Аляксандар Бухвостаў, які спрабаваў балятавацца па Аўтазаводзкай акрузе, падставай для адмовы ў рэгістрацыі сталі заявы некалькіх чальцоў ініцыятыўнай групы аб тым, што яны не давалі сваёй згоды на ўключэньне ў яе склад. Паводле Бухвостава, гэта студэнты сталічных ВНУ, якія былі вымушаныя напісаць заявы пад пагрозай адлічэньня.

Аналягічная сытуацыя склалася і ў Генадзя Фядыніча, які падаваў дакумэнты на рэгістрацыю па Ўбарэвіцкай выбарчай акрузе. Прафсаюзны лідэр лічыць, што ўлады мэтанакіравана “выкідаюць” з выбарчай кампаніі “ключавыя фігуры дэмакратычнага руху”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international