Хоцімскі прэтэндэнт у кандыдаты заяўляе пра ціск на сваю ініцыятыўную групу

2012 2012-07-13T15:01:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/karankievich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валерый Каранкевіч

Валерый Каранкевіч

Прэтэндэнт на вылучэнне ў кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў кардынатар кампаніі “Гавары праўду” па Хоцімскім раёне Валерый Каранкевіч кажа пра тое, што на сябраў яго ініцыятыўнай групы аказваецца ціск з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў і мясцовых уладных структур.

“Апошнім часам цэлы шэраг нашых актывістаў наведалі супрацоўнікі праваахоўных органаў і прымусілі падпісаць паперы аб адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях, - кажа Валерый Каранкевіч. – Са мной асабіста на працягу двух гадзін гутарылі ў пракуратуры на гэты конт. Кіраўніка майго перадвыбарчага штаба Пятра Басейку супрацоўнік КДБ наведваў спачатку дома, а пасля завітаў і да яго на працу. Раённая газета “Шлях кастрычнік” без усялякага чынніка надрукавала вытрымку з Закона аб СМІ і Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях аб адказнасці за незаконны выраб і распаўсюд  прадукцыі СМІ, што яўна накіравана супраць распаўсюджваемай намі згодна закона маланакладнай газеты “Беларускі Усход”. Адным словам, на людзей ідзе пастаянны ціск. Я звязваю гэты непрыхаваны ціск з маім намерам балатавацца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Крычаўскай выбарчай акрузе № 83, чаму супрацоўнікі праваахоўных органаў і мясцовыя ўлады старанна спрабуюць перашкодзіць”.

Валерый Каранкевіч кажа, што запалохаць яго не ўдасца, і ўжо сёння ён падае дакументы на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы ў акружную выбарчую камісію.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international