Улады Мазыра вызначылі месца для правядзеньня масавых мерапрыемстваў ва ўрон спартоўцам

2012 2012-07-13T13:52:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mazyr-piket.04.08.12.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Целяпун на стадыёне Спартак

Уладзімір Целяпун на стадыёне Спартак

Кіраўніцтва Мазырскага райвыканкама сваім рашэньнем вызначыла мясцовы стадыён “Спартак” адзіным месцам для правядзеньня масавых мерапрыемстваў у горадзе, у тым ліку мітынгаў і пікетаў.

Аднак, з інфармацыі аб раскладзе заняткаў на стадыёне “Спартак”, прадастаўленай праваабаронцу Уладзіміру Целяпуну дырэктарам СДЮШАР №1 г. Мазыра С. Кавалевічам, вынікае, што гэтае месца практычна не можа выкарыстоўвацца для масавых мерапрыемстваў, паколькі цалкам занятае трэніроўкамі юнакоў, ветэранаў, работнікаў НПЗ, Гомельчыгундартранс, спаборніцтвамі чэмпіянату вобласці і рэспублікі сярод юнакоў.

“Незразумела, навошта было Мазырскаму райвыканкаму прызначаць стадыён для масавых мерапрыемстваў, калі ён так запатрабаваны спартовым грамадствам горада і раёна? Няўжо у Мазыры няма вольных пляцовак, дзе б грамадска-актыўныя грамадзяне маглі публічна выказаць сваё меркаванне не замінаючы іншым?” -  ставіць пытаньне праваабаронца.

У якасьці альтэрнатыўных вырыянтаў Уладзімір Целяпун прапаноўвае гарадскім уладам больш зручныя і прасторныя месцы: плошча Леніна і да ракі Прыпяць, за скульптурным комплексам-фантанам  “Купалінка”, пляцоўку каля ДК “МНПЗ”, пляцоўку каля фантана, што побач са стадыёнам “Юнацтва”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international