viasna on patreon

Бабруйск: Кіраўнік “Белай Русі” нязменна кіруе камісіяй

2012 2012-07-13T13:21:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/belaja-rus.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сайце Бабруйскага гарвыканкама ў рубрыцы “Выбары-2012” з’явіўся спіс з прозвішчамі сябраў трох акруговых выбарчых камісій. Насупраць прозвішчаў пазначаны толькі звесткі пра шлях вылучэння. У спісах – шмат знаёмых асобаў, чые прозвішчы там фігуруюць кожныя выбары.

Напрыклад, у склад АВК Ленінскай выбарчай акругі № 78 уваходзіць Уладзімір Вяткін. Ён вылучаны “шляхам падачы заявы ад грамадзян”, хаця з’яўляецца лідэрам бабруйскай суполкі “Белая Русь”. Звычайна яго абіраюць старшынёй выбарчых камісій - гэтая кампанія не стала выключэннем.

АВК № 78 - адзіная, у склад якой увайшоў прадстаўнік дэмсілаў – сябра “Справядлівага свету” Святаслаў Дзядовіч.

Іншыя сябры камісіі - з больш “звыклых” партый і арганізацый: Юрый Васіленя - з Камуністычнай партыі Беларусі (дзеючы дэпутат Мясцовых саветаў), Наталля Сакун - ад БРСМ (1-ы сакратар Ленінскага раёна, уваходзіла ў ВК), Наталля Смыслова - ад “Белай Русі” (старшыня Ленінскай раённай арганізацыі), Наталля Якаўлева - ад Партыі труда і справядлівасці (мае вопыт працы ў выбарчых камісіях), Аляксандр Мельнік таксама не ўпершы раз будзе працаваць у звязцы са старшынёй Вяткіным, Раіса Сырэц - з аднаго з афіцыйных прафсаюзаў, Анатоль Жаўняк - ад медкаледжа (быў дэпутатам Мясцовых саветаў, сябрам выбарчых камісій). Астатнія сябры камісіі ідуць ад неназваных працоўных калектываў, але вядома, напрыклад, што Ірына Кульбакова працуе ў адміністрацыі Ленінскага раёна, а Валянціна Селязнёва – галоўны спецыяліст Магілёўскага абласнога упраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні.

Падобная сітуацыя і на АВК Першамайскай акругі № 79. У склад камісіі ўваходзіць прадстаўнік ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Аўганістане” Міхаіл Азарка (уваходзіў у выбарчыя камісіі і раней), Ганна Афонец ад БРСМ, Васіль Зубар ад Рэспубліканскай партыі труда і справядлівасці (ён жа дзеючы дэпутат Мясцовага Савета і намеснік гендырэктара Бабруйскага гарбарнага камбіната), Вадзім Кулікоў ад ГА “Беларускі фонд міра” (уваходзіў у выбарчую камісію), Юры Салак ад КПБ, Валянціна Суворава ад Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў (старшыня саюза), Анатоль Тарчыла ад Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў (быў кандыдатам у дэпутаты, уваходзіў у ВК). Іншыя сябры камісіі прадстаўлены як вылучэнцы ад “грамадзян шляхам падачы заявы”. Але вядома, што Таццяна Гаўрыленка, напрыклад, ужо ўваходзіла ў ВК падчас прэзідэнцкіх выбараў, Віктар Гарбанёў на тых жа выбарах быў старшынёй акруговай камісіі, Людміла Дыба мае вопыт працы ў ВК (начальнік ЖЭУ), Лілія Жук таксама ўваходзіла ў камісіі (дырэктар электратэхнічнага коледжа імя Чарныша), Ларыса Ражкова і Таццяна Шчусь таксама працавалі на розных выбарчых кампаніях у складзе камісій.

Не здзіўляе і склад АВК Бабруйскай сельскай акругі № 80. Святаслаў Дашкоўскі ідзе ад Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў (ён, дырэктар Гарохаўскага вучэбна-педагагічнага комплекса, абраны старшынёй акруговай выбарчай камісіі, як і на апошніх прэзідэнцкіх выбарах, і на парламенцкіх у 2008 годзе), Павел Яўпак - ад КПБ, Леанід Краўчанка - ад “Чырвонага Крыжа” (дырэктар Каменскай школы-інтэрната; абраны намеснікам старшыні камісіі, займаў гэтую ж пасаду на мінулых парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбарах), Віктар Красны - ад Партыі труда і справядлівасці (уваходзіў у ВК), Валянціна Сапіжэнка - ад Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры (уваходзіла ў ВК), Святлана Семянчукова - ад калектыва работнікаў аддзела адукацыі райвыканкама (кіраўнік групы матэрыяльнага ўліку аддзела адукацыі Бабруйскага райвыканкама; абраная сакратаром камісіі, працавала ў раённай выбарчай камісіі на прэзідэнцкіх выбарах), Ірына Старавойтава - ад калектыва работнікаў упраўлення па труду, занятасці і сацабароне райвыканкама (уваходзіла ў ВК), Таццяна Тарасевіч - ад “Белай Русі”. Вядома, што і Андрэй Чыстабаеў, які прайшоў у камісіі праз “заяву ад грамадзян”, мае вопыт працы ў выбарчай камісіі, а працуе ён дырэктарам бабруйскага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Раней ўваходзіў у камісіі і Іван Шульга.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства