viasna on patreon

Праваабаронцы абвяшчаюць конкурс

2012 2012-07-13T23:59:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/konkurs.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр “ Вясна” абвяшчае конкурс сярод моладзі (і не толькі!) на выраб hand-made паштовак для палітвязняў, а таксама ілюстрацый, калажоў, фотаздымкаў, відэаролікаў ды слоганаў на праваабарончую тэматыку!

У Беларусі вельмі абмежаваная колькасць беларускамоўных паштовак, асабліва тых, якія можна даслаць нашым палітвязням, што ўжо працяглы час знаходзяцца ў ізаляцыі. Цікавых арыгінальных  паштовак, каб выказаць чалавеку падтрымку ў любы дзень з любой нагоды, а не толькі павіншаваць са святам, проста не знайсці.

Хочыцца, каб тыя, хто за свае погляды апынуўся за кратамі, маглі б атрымліваць сапраўды адметныя паштоўкі, зробленыя з душой – менавіта для іх і менавіта сваімі рукамі. Вось так і прыйшла ідэя правесці конкурс hand-made паштовак для палітвязняў.   

Аднак не хапае не толькі добрых паштовак для палітвязняў, а ўвогуле розных візуальных беларускамоўных сродкаў на праваабарончую тэматыку. Менавіта таму конкурс праводзіцца значна шырэй па наступных намінацыях:

-          лепшая hand-made паштоўка для палітвязняў (усе паштоўкі будуць потым адпраўленыя палітвязням, лепшыя будуць надрукаваныя для шырока распаўсюду); 

-          лепшая ілюстрацыя, калаж, комікс на праваабарончую тэматыку (тут могуць быць малюнкі да артыкулаў (іх 30) Дэкларацыі правоў чалавека  ці да пэўных календарных датаў, звязаных з правамі чалавека, асобаў, падзеяў і г.д.);

-          лепшая флэш-паштоўка

-          лепшы відэа-ролік

-          лепшы праваабарончы слоган

-          лепшы фотаздымак

Колькасць прац, прадстаўленых на конкурс ад адной асобы, не абмежаваная.

Чакаем вашыя прапановы з 15 ліпеня па 15 кастрычніка на электронны адрас: konkurs@spring96.org (абавязкова ўказвайце сваё імя альбо псеўданім, узрост, электронны адрас, нумар мабільнага тэлефону), а самаробныя паштоўкі на офісе па пр. Незалежнасці 78А-48 (гарадскі нумар тэл. 331-08-44).

Пераможцы будуць абвешчаны напрыканцы кастрычніка. Іх чакаюць грашовыя ўзнагароды, прызы і, вядома, шырокае прызнанне. Жадаем поспехаў!

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства