У Маладэчне дэпутаты ўжо спынілі працу?

2012 2012-07-13T10:20:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/telefanavannie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікі “Праваабаронцаў за свабодныя выбары” паспрабавалі спраўдзіць інфармацыю пра магчымых праўладных кандыдатаў у парламент ад Маладэчанскага раёна. Найперш яны вырашылі дазваніцца да цяперашніх дэпутатаў, каб задаць ім пытанне, ці плануюць яны зноў балатавацца.

У прыёмнай дэпутата ад Маладэчанскай сельскай акругі №71 Уладзіміра Сінякова на працягу некалькіх дзён слухаўку так ніхто і не падняў. А ў прыёмнай дэпутата ад Маладэчанскай гарадской акругі №70 Мікалая Жгуна ананімны абанент здзівіўся: “Чаму вы сюды тэлефануеце? Жгун ужо не прымае. Усе пытанні будзеце задаваць новаму дэпутату”.

Адказаў на запыт па электроннай пошце ад цяперашніх дэпутатаў таксама не прыйшло.

Каб высветліць сітуацыю наконт найбольш верагоднай кандыдатуры – старшыні райвыканкама Фёдара Дамаценкі, журналістка пазваніла ў райвыканкам. Сакратар паведаміла, што старшыня знаходзіцца ў адпачынку і даць адказ на такое пытанне зможа толькі ён асабіста.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international