У Бабруйску 14 лістапада спыніла галадоўку Алена Захожая. Такое рашэнне яна прыняла на 43-і дзень акцыі

2006 2006-11-15T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прычынай стаў выпадак з 33-гадовым сынам галадоўніцы: у мінулую суботу яго збілі на адной з вуліцаў гораду, паведаміла "Салідарнасць". Мужчына звяртаўся ў траўмапункт па дапамогу, аднак яго не шпіталізавалі. Алена Захожая ўпэўненая, што гэты выпадак стаў рэакцыяй на яе галадоўку. Інфармацыю пра заканчэнне акцыі пратэсту распаўсюдзіла прэс-служба Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў. Сама Захожая пакуль не хоча ні з кім гаварыць па тэлефоне і два дні не адказвае на званкі. Нагадаем, што актывіста Беларускага незалежнага прафсаюзу абвясціла галадоўку 3 кастрычніка. Яна пратэставала супраць парушэння правоў прафсаюзаў з боку адміністрацыі заводу “Белшына”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international