Выбаршчыкі з Пружанскай акругі скардзяцца ў суд

2012 2012-07-12T22:42:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/saharusha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анатоль Сахаруша. Здымак svaboda.org

Анатоль Сахаруша. Здымак svaboda.org

У Брэсцкі абласны суд накіравана скарга ад грамадзянаў, якія пражываюць на тэрыторыі Пружанскай выбарчай акругі №9, якія вылучалі ў акруговую камісію свайго прадстаўніка Анатоля Сахарушу.

Рашэннем прэзідыума Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў і Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта ад 9 ліпеня Анатоль Сахаруша не быў ўключаны ў склад акруговай выбарчай камісіі.     

Выбаршчыкі палічылі гэтае рашэнне незаконным, якое абмяжоўвае іх канстытуцыйныя правы. Анатоль Сахаруша мае дастатковы досвед працы ў выбарчых кампаніях - неаднаразова ўдзельнічаў у якасці кандыдата ў дэпутаты і назіральніка, быў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Рыгора Кастусёва ў 2010 г. На думку жыхароў акругі,  неўключэнне іх прадстаўніка ў склад камісіі як прадстаўніка ад грамадзянаў прывядзе да атсутнасці грамадскага кантролю за выбарамі, што толькі падвышае недавер выбаршчыкаў да вынікаў выбараў.

Грамадзяне просяць Брэсцкі абласны суд адмяніць рашэнне прэзідыума ад 9 ліпеня і абавязаць прэзідыум прыняць новае рашэнне і ўключыць сп.Сахарушу ў склад акруговай камісіі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international