Менгарсуд не задаволіў скаргу Алеся Бяляцкага на рашэнне суду аб спагнанні з яго пені

2012 2012-07-12T17:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі падчас суду

Старшыня ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі падчас суду

Скарга зняволенага старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна”  Алеся Бяляцкага датычылася рашэння суду Першамайскага раёна Менска аб спагнанні з яго больш за 140 мільёнаў пені за несвоечасовую ўплату сумы запазычанасці.

Рашэнне аб спагнанні пені вынесла суддзя Першамайскага суда Вольга Багам’я 29 сакавіка па грамадзянскім зыску падаткавай інспекцыі Першамайскага раёна. Пры чым ні сам Алесь Бяляцкі, ні ягоная сям’я пра гэты грамадзянскі пазоў нічога не ведалі. Таксама не прысутнічаў на судзе і адвакат праваабаронцы.

Адкуль жа ўзялася новая сума?

Вядома, што падчас разгляду крымінальнай справы Бяляцкага ў судзе Першамайскага раёна пракуратура прасіла спагнаць з праваабаронцы “нанесеную шкоду дзяржаве ў выглядзе нявыплачанага падаходнага падатку” на суму 352.274.360 рублёў (плюс дзяржаўная мыта), праіндэксаваўшы яе з улікам інфляцыі. Што суд і зрабіў, нягледзячы на неправамоцнасць такога рашэння, паколькі  падаткавае заканадаўства прадугледжвае толькі адзін від “асучаснівання” запазычанасці – пеню, якая вылічваецца, зыходзячы са ставак рэфінансаваньня”. Ні пра якую індэксацыю ў заканадаўстве гаворкі няма.

Аднак суд з падачы пракурора праіндэксаваў гэтую суму, і яна ператварылася з 352 мільёнаў запазычанасці ў больш за 750 мільёнаў рублёў. У сваю чаргу Інспекцыя па падатках і зборах Першамайскага раёна, палічыўшы за дату ўзнікнення запазычанасьці 2008 год і да моманту сплаты яе ў студзені 2012 года, выставіла грамадзянскі пазоў Бяляцкаму ў выглядзе пені на суму 140 366 151 рубель.

Адвакат Бяляцкага Дзмітрый Лаеўскі яшчэ на этапе абскарджання прысуду ў касацыйнай інстанцыі ўказваў на неправамернасць індэксацыі сумы “нанесенай шкоды”, аднак калегія Менскага гарадскога суда не дала аніякай ацэнкі гэтаму факту. Пасля гэтае пытанне адвакат ставіў у нагляднай скарзе, пададзенай на імя старшыні гарадскога суда. Таксама – безвынікова.

Такім чынам, грэбуючы нормамі заканадаўства, і пракуратура, і суд хочуць “садраць” з праваабаронцы як мага болей грошай і тым самым прымусіць яго прызнаць саю віну і пакаяцца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international