Гародня: Паляванне на бюлетэні “За справядлівыя выбары”

2012 2012-07-12T14:39:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/staneuski-i-mihalchyk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гарадзенскія актывісты "Справядлівага свету" Павел Станеўскі і Віктар Міхальчык

Гарадзенскія актывісты "Справядлівага свету" Павел Станеўскі і Віктар Міхальчык

Гарадзенскія актывісты Беларускай Партыі левых Віктар Міхальчык і Павел Станеўскі 11 ліпеня везлі ў машыне бюлетэні “За справядлівыя выбары”. На тэрыторыі Дзяржынскага раёну аўтамабіль дагнала машына ДАІ.

Супрацоўнік дарожнай аўтаінспекцыі сказаў, што нібыта гэтая машына была заўважана каля дому, які абакралі, і запатрабаваў адчыніць багажнік. Убачыўшы там друкаваную прадукцыю, міліцыянт стаў з нейкім стэлефаноўвацца, пасля чаго паведаміў, што павінны прыехаць спецыялісты. Чакаць іх давялося каля гадзіны.

Прыехаўшыя “спецыялісты” ўзялі ў Міхальчыка і Станеўскага тлумачэнні, пералічылі пры панятых друкаваныя матэрыялы. Пасля гэтага затрыманых актывістаў даставілі ў Фаніпаль. Там Міхальчыку і Станеўскаму паведамілі, што начальнік Дзяржынскага РАУС загадаў даставіць іх у Дзяржынск. Прытым машыну пагражалі загнаць на штрафстаянку. Урэшце, па загадзе начальніка РАУС, так і здарылася – аўтамабіль загналі на штрафстаянку для высвятлення акалічнасцяў. Даішнік, праверыўшы нумар кузава аўтамабіля, сказаў, што замест літары “V” бачыць літару “О”.  Віктар Міхальчык і Павал Станеўскі збіраюцца абскарджваць такія абсурдныя і незаконныя дзеянні дзяржынскай міліцыі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international