У Магілёве не зарэгістравалі групу актывіста “Грамадзянскага форуму”

2006 2006-11-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Намесьніку старшыні магілёўскай гарадзкой арганізацыі “Грамадзянскі форум” Сяргею Лапуціну адмовілі ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. Падстава — нібыта недакладныя зьвесткі пра склад ініцыятыўнай групы.

Сяргей Лапуцін у інтэрвію Радыё Свабодзе паведаміў, што супрацоўнікі выбарчай камісіі зьвярнуліся да сябра ягонай ініцыятыўнай групы Андрэя Карэтніка з просьбай пісьмова пацьвердзіць сяброўства ў ініцыятыўнай групе другога кандыдата ў дэпутаты. Гаворкі пра ягоную ініцыятыўную групу не было. Спадар Карэтнік нічога не западозрыў і напісаў пад дыктоўку заяву.

Сяргей Лапуцін лічыць гэта правакацыяй, а адмову ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы — супрацьдзеяньнем “Грамадзянскага форуму” з боку мясцовай улады.

Сяргей Лапуцін быў сьведкам у крымінальнай справе арганізацыі “Партнэрства”, і КДБ не аднойчы выклікаў яго на гутаркі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international