Мінск: Праціўнікі ўшчыльнення мікрараёна Уручча-2 вылучаюцца ў дэпутаты

2012 2012-07-12T13:21:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mazhalski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Мажальскі. Здымак nn.by

Леанід Мажальскі. Здымак nn.by

Актывісты, якія выступаюць супраць ушчыльнення мікрараёна Уручча-2, збіраюцца актыўна ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах.

З такой ініцыятывай выступілі два самыя актыўныя грамадзяніна – старшыня “Еўрапейскай перспектывы” Віктар Янчурэвіч і Леанід Мажальскі, якога падчас народнага пратэсту затрымлівала міліцыя.

Яны ўжо падалі заявы ў акруговыя выбарчыя камісіі. Янурэвіч плануе вылучацца па Каліноўскай выбарчай акрузе № 108, Мажальскі - па Уручскай № 109.

Варта дадаць, што Віктар Янурэвіч напрыканцы чэрвеня разам са сваімі аднадумцамі актыўна выступаў за адстаўку старшыні адміністрацыі Першамайскага раёна Ігара Кудрэвіча. Аднак знайшліся суседзі па раёне, якія з такой прапановай не пагадзіліся і лічаць, што заявы і дзейнасць Янурэвіча маюць палітычную афарбоўку. Больш за тое, яны наракаюць, што сам актывіст не з’яўляецца жыхаром Уручча. Віктар Янурэвіч гэтага не адмаўляе: “Я жыву ў Першамайскім раёне, таму ніякіх супярэчанняў маёй дзейнасці няма”. Актывіст зацікаўлены не толькі ў вырашэнні пытання з ушчыльненнем Уручча-2. Яго таксама непакояць праблемы свідравіны ў Севастопальскім парку, будаўніцтва дзіцячага садка ў пасёлку Усходні. Дагэтуль актывіст ужо браў удзел у абароне Севастопальскага парку ды захаванні СШ №70, якую ўлады меліся зачыніць два гады таму.

Абодва актывісты плануюць збіраць подпісы па кватэрах і на пікетах, арганізаваных у Першамайскім раёне.

Дарэчы, дзейнасцю цяперашніх дэпутатаў жыхары мікрараёна “Уручча-2” незадаволеныя. Так, мясцовы жыхар Уладзімір Тарасаў адзначае: “Нам, жыхарам мікрараёна “Уручча-2”, цяперашні дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Місурагін І.А. у свой час абяцаў, што прыкладзе ўсе намаганні, каб абараняць інтарэсы і правы тых, хто да яго звернецца ў любы час. І аднойчы нам давялося звярнуцца да яго з просьбай дапамагчы жыхарам вырашыць канфлікт з Мінгарвыканкамам і адміністрацыяй Першамайскага раёна з-за будаўніцтва двух шматпавярховых дамоў на тэрыторыі зялёнай зоны на скрыжаванні вуліц Русіянава і Шугаева. Здавалася б, дэпутат павінен быў падтрымаць нас, бо мы спасылаліся парушэнні заканадаўства з боку уладаў наконт ушчыльнення мікрараёна. Жыхары звярталі ўвагу і на парушэнне працэдуры грамадскага абмеркавання, і на парушэнне нарматываў шчыльнасці забудовы і азелянення, нарэшце, на тое, што сваімі сіламі 12 гадоў акультурвалі зялёную зону, якую ім публічна ў прысутнасці дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ Марахіна У.І. перадалі для добраўпарадкавання гарадскія ўлады. Людзі скардзіліся на тое, раён ператвараецца ў бетонавае гета, камунікацыі прыходзіць у заняпад, у дварах амаль няма дрэваў, на прыём да ўрача даводзіцца гадзінамі сядзець у вестыбюлі, няма аб'ектаў сацыяльна-культурнага прызначэння, спартыўных пляцовак, кортаў, футбольных палёў ... Спачатку для прыстойнасці Місурагін І.А. жыва адгукнуўся на просьбу, але затым неяк занадта хутка змяніў свой погляд на праблему, хоць знешне праяўляў лагоднасць. А праз некаторы час і зусім перастаў звяртаць увагу на просьбы. Ужо занадта яны былі цяжкія для яго”.

Па словах сп. Тарасава, калі інтарэсы выбаршчыкаў перасекліся з інтарэсамі гарадской і раённай выканаўчай улады, дэпутат як прымудроны досведам жыцця чыноўнік зразумеў, што блізкасць да ўлады важнейшая за інтарэсы законапаслухмяных грамадзянаў, якія вераць у справядлівасць.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international