Ініцыятыўную групу Яраслава Раманчука не зарэгістравалі

2006 2006-11-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Горадні не зарэгістравалі ініцыятыўную групу Яраслава Раманчука, які належыць да кіраўніцтва Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Ён меўся ўдзельнічаць у выбарах у абласны савет ва Ўнівэрсытэцкай акрузе №3. У рэгістрацыі адмовілі на той падставе, што спадар Раманчук не пражывае на тэрыторыі гэтай акругі.

Як мяркуе кіраўнік абласной арганізацыі АГП Юры Істомін, Яраслаў Раманчук меў права балятавацца — як сябра партыі, якая дзейнічае на тэрыторыі ўсёй краіны.

У акруговай камісіі таксама адказалі, што ім паведамілі з абласной управы ўнутраных справаў, што спадара Раманчука нібыта няма ў базе зьвестак грамадзянаў Рэспублікі Беларусь.

Радыё Свабода паведаміла, што АГП мае намер падаць скаргу ў абласную выбарчую камісію, зазначыў спадар Істомін.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international