Намеснік губернатара мае намер балатавацца па Рагачоўскай акрузе

2012 2012-07-12T12:01:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/nadtachaeu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Надтачаеў

Намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Надтачаеў

Намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Надтачаеў мае намер вылучыць сваю кандыдатуру на парламенцкіх выбарах па Рагачоўскай выбарчай акрузе.

Пра гэта “Праваабаронцам за свабодныя выбары” паведаміла крыніца ў Рагачоўскім райвыканкаме.

Уладзімір Надтачаеў кіруе ў аблвыканкаме пытаннямі развіцця будаўнічага комплексу, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, надзвычайных сітуацый, абароны насельніцтва ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (акрамя сацыяльных пытанняў па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС), размеркавання і выкарыстання капітальных укладанняў, удакладняе афіцыйны сайт Гомельскага аблвыканкама.

Надтачаеў таксама кіруе футбольнай федэрацыяй Гомельскай вобласці. Як паведаміла наша крыніца, у Рагачове пражываюць бацькі абласнога чыноўніка.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international