Рэпарцёры без межаў і Беларуская асацыяцыя журналістаў заклікаюць беларускае правасуддзе выканаць свой абавязак

2003 2003-07-07T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Press freedom

7 ліпеня 2003



International
Secretariat
Europe desk

5, rue Geoffroy-Marie 75009 Paris France
Tel: (33) 1 44 83 84 84
Fax: (33) 1 45 23 11 51
E-mail: europe@rsf.org
Web: www.rsf.org
www.press-freedom.org
БЕЛАРУСЬ
Трэцяя гадавіна знікнення Дзмітрыя Завадскага

Рэпарцёры без межаў і Беларуская асацыяцыя журналістаў заклікаюць беларускае правасуддзе выканаць свой абавязак

У трэцюю гадавіну знікнення Дзмітрыя Завадскага – тэлеаператара расійскага тэлеканала ОРТ – Рэпарцёры без межаў і Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ) асуджаюць маўчанне і бяздзеянне ўладаў па справе Завадскага і іх адмову праліць святло на падазрэнні аб дачыннасці да знікнення дзяржаўных службоўцаў высокага рангу.

Цела Завадскага дагэтуль не знайшлі, і абставіны знікнення рэпарцёра да сёння не высветлены, нягледзячы на тое, што ў мінулым годзе ў сувязі са знікненнем былі асуджаныя некалькі былых супрацоўнікаў спецпадраздзяленняў МУС. Незалежныя і замежныя сродкі масавай інфармацыі ў Беларусі тым часам падпадаюць пад усё большы ўціск.

Рэпарцёры без межаў і БАЖ яшчэ раз заклікаюць улады аднавіць следства па справе Завадскага і папярэджваюць, што будуць нагадваць беларускім праваахоўным органам пра іх абавязкі да моманту, покуль следства не адновіцца і не дасць вынікаў.

25 сакавіка нашы арганізацыі звярнуліся да Івана Бранчаля, адказнага за расследаванне справы, з просьбай працягнуць следства. Мы не атрымалі адказу. У лісце ад 27 лютага Бранчаль паведаміў жонцы Завадскага Святлане аб прыпыненні расследавання, бо “знікшая асоба не знойдзена”. Рэпарцёры без межаў і БАЖ звяртаюць увагу, што з улікам цяглага, няскончанага характару падобных злачынстваў Еўрапейскі суд па правах чалавека патрабуе ад дзяржаўных органаў працягваць пошукі да таго часу, покуль зніклы не будзе знойдзены.

Рэпарцёры без межаў і Беларуская асацыяцыя журналістаў лічаць, што судовае разбіральніцтва, якое скончылася 16 ліпеня 2002 года пажыццёвым зняволеннем былога кіраўніка атраду спецыяльнага прызначэння МУС Валерыя Ігнатовіча, не выявіла канкрэтных абставінаў знікнення Дзмітрыя Завадскага, а таксама таго, хто замовіў яго знікненне.

Беларускія ўлады сцвярджаюць, што Ігнатовіч вырашыў адпомсціць Завадскаму пасля таго, як у 2000 годзе Завадскі паведаміў у інтэрв’ю, што Ігнатовіч падчас вайны ў Чачэніі ваяваў на баку чачэнцаў. Тым не менш, адмысловы падкамітэт Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы, створаны з мэтай расследаваць знікненні прадстаўнікоў апазіцыі ў Беларусі, паведаміў 27 лістапада 2002 года, што беларускія ўлады не далі задавальняючых адказаў на пытанне аб лёсе Завадскага.

Акрамя таго, два былыя супрацоўнікі пракуратуры, якія эмігравалі за мяжу, адзін з іх – Дзмітры Петрушкевіч (ён непасрэдна займаўся справай Завадскага) 11 чэрвеня 2001 года сцвярджалі, што ў 1996 годзе генеральны пракурор Віктар Шэйман (на той час – сакратар Савета бяспекі) і намеснік кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Юры Сівакоў (у 1996 годзе – міністр унутраных спраў) сфармавалі “эскадрон смерці”. Заданнем “эскадрону” спачатку нібыта было знішчэнне крымінальных аўтарытэтаў, а пасля -- “больш палітычныя” заданні. Гэтыя цверджанні ніколі не былі расследаваныя.

Завадскі знік 7 ліпеня 2000 года ў аэрапорце Мінск-2. Там на паркоўцы знайшлі яго аўтамабіль. Завадскі быў асабістым тэлеаператарам прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, у 1996 годзе ён звольніўся з Беларускага тэлебачання і пачаў працаваць на расійскі канал ОРТ. У 1997 годзе пасля рэпартажа пра кепскую ахову беларуска-літоўскай мяжы ён разам са сваім калегам з ОРТ цягам 2 месяцаў знаходзіўся ў зняволенні.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international