Ігар Случак сабраў сваю ініцыятыўную групу праз сацыяльныя сеткі

2012 2012-07-12T10:08:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sluchak_ihar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гомельскі грамадскі актывіст Ігар Случак

Гомельскі грамадскі актывіст Ігар Случак

У Гомелі каардынатар грамадзянскай кампаніі «Справаводства па-беларуску!» Ігар Случак першым падаў заяву на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты парламента.

Дакументы на рэгістрацыю групы па Гомельскай Савецкай выбарчай акрузе №34 былі пададзены яшчэ 10 ліпеня. «У камісіі да мяне паставіліся прыязна, былі некаторыя тэхнічныя памылкі ў дакументах - патэлефанавалі, папрасілі прыйсці і выправіць іх. Спадзяюся, што маю ініцыятыўную групу колькасцю чатырнаццаць чалавек зарэгіструюць», - адзначыў Ігар Случак.

Асаблівасць яго ўдзелу ў выбарах у тым, што малады чалавек сабраў сваю ініцыятыўную групу праз сацыяльныя сеткі, і надалей актывіст збіраецца як мага актыўней задзейнічаць сацыяльныя сеткі падчас кампаніі.

Ігар Случак мае ўпэўненасць, што група здолее сабраць неабходную тысячу подпісаў. Збіраць подпісы група збіраецца па кватэрах і ў пікетах. Малады чалавек плануе вылучацца кандыдатам у дэпутаты як незалежны кандыдат, і збіраецца ісці да канца.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international