У Рэчыцкую АВК ізноў уключылі праўладнага партыйца-прагульшчыка

2012 2012-07-12T09:56:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/nieviadomy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнік Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Юрый Жураў падчас мінулай парламенцкай кампаніі ніводнага разу не з'явіўся на паседжанне камісіі. У той жа час у выбаркамы ўпарта не ўключаюць партыйцаў, якія рэальна хочуць працаваць у камісіях.  

Дзесяць з трынаццаці сябраў камісіі Рэчыцкай выбарчай акругі № 44 ужо працавалі ў выбаркамах на парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбарах.

Склад АВК ад выбараў да выбараў застаецца практычна нязменным. Як і на прэзідэнцкіх выбарах, і на выбарах мясцовых дэпутатаў, уваходзяць туды мясцовыя чыноўнікі, начальнікі і ідэолагі. Напрыклад, намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы педагагічнага каледжу Ірына Абрамовіч - вылучэнец ад грамадскасці, «Белай Русі». Іншая грамадская арганізацыя, «Беларускі фонд міра», вылучыла ў Віталя Атаманчука, які працуе намеснікам старшыні райвыканкаму.

Уключаны ў акруговую камісію і прадстаўнік Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Юрый Жураў. Прынамсі, працуе ён у акруговай камісіі не ўпершыню. Калі так можна сказаць – працуе. Напрыклад, на парламенцкіх выбарах у 2008 годзе ён не хадзіў на паседжанні камісіі – і нічога страшнага!  Не было яго і зараз на першым паседжанні акруговай камісіі, якое праходзіла 10.07.2012 г.

Новыя, але свае людзі ў камісіі – старшыня раённай арганізацыі ветэранаў Вячаслаў Папоў і дэпутат раённага савету, упраўляючая аддзяленнем «Белпромбудбанку» Ларыса Баброўнік. Ад прафсаюза будзе працаваць у камісіі намеснік галоўнага ўрача па ідэалогіі раённай бальніцы Зінаіда Пузянкова. Таксама як прафсаюзны актывіст трапіў у камісію галоўны інжынер райжылкамгаса Віктар Севярынец. Сядзеў ён у камісіі і на парламенцкіх, і на прэзідэнцкіх выбарах, як і дырэктар Рэчыцкага філіялу РУП «Беларуснафта» Віктар Семчанка, вылучаны на гэты раз працоўным калектывам. Не могуць абысціся ніякія выбары без начальніка арганізацыйна-кадравай працы выканкама Рыгора Якушава, прычым вылучаны ён грамадзянамі. Дырэктар гасцінічнага комплексу «Рэчыцалюкс» Эдуард Ярашонак ужо ўдзельнічаў у працы выбарчай камісіі на прэзідэнцкіх выбарах, зараз ён вылучаны «ад грамадзянаў».

Дарэчы, у дзень стварэння акруговых камісій, 9 ліпеня, дзяржаўнае інфармацыйнае агенства «БелТА» пісала, што «На грамадскія аб'яданні прыходзіцца ў акруговых камісіях 99 прадстаўнікоў – ад БРСМ, «Белай Русі», аб'яднання ветэранаў, Чырвонага Крыжа, прафсаюзаў. Астатнія (сябры камісій) – члены працоўных калектываў і простыя грамадзяне».

Мы упарта шукаем ў акруговых камісіях тых самых астатніх – простых грамадзянаў, але пакуль, на жаль, ніводнага не знайшлі. Затое высветлілі, што за прафсаюзам, Чырвоным Крыжом і «Белай Руссю» хаваюцца начальнікі і чыноўнікі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international