Барыса Хамайду затрымалі і папярэдзілі наконт "Славянскага базару"

2012 2012-07-11T16:23:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/chamajd1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Барыс Хамайда

Барыс Хамайда

Кіраўніцтва Чыгуначнага райаддзелу міліцыі праводзіла з віцебскім апазіцыянерам, распаўсюднікам незалежнай прэсы, прафілактычную гутарку. Барыса Хамайду затрымалі, завезлі ў пастарунак, дзе "параілі" ў час "Славянскага базару" не з’яўляцца ў цэнтры Віцебску.

Затрыманне віцебскага актывіста адбылося каля так званага "сіняга дому" – дому №28 па вуліцы Леніна. Тут пад бел-чырвона-белым парасонам Барыс Хамайда аспаўсюджвае незалежную прэсу.

"Спачатку, учора і сёння, міліцыянты проста падыходзілі да мяне і пыталіся, ці маю я дазвол, каб тут стаяць. Я казаў, што на тое, каб тут стаяць, дазволу не трэба. Але каля 12-й дня ля мяне спынілася машына, з яе выйшаў кіраўнік Чыгуначнага РАУС і яшчэ два падпалкоўнікі, загадалі збірацца ды ехаць у пастарунак. Там са мной праводзілі "прафілактыку" – гаварылі, што не варта тут стаяць, што насупраць знаходзіцца Летні амфітэатр, дзе праходзяць канцэрты, што ў горадзе шмат гасцей… Але я сказаў, што  стаяў тут не адзін год, і далей стаяць буду", - распавёў Барыс Хамайда.

У мінулыя гады пачатак "Савянскага базару" апазіцыянер праводзіў у ізалятары часовага ўтрымання. Яго затрымлівалі, судзілі за несанкцыянаваны пікет і адпраўлялі "на суткі".

Чаго чакаць сёлета, спадар Хамайда не ведае:

"Так, звычайна ў першы дзень "Славянскага базару", калі на адкрыццё прыязжае Лукашэнка, мяне судзілі і накіроўвалі ў ІЧУ. Сёлета пакуль толькі папярэдзілі. А далей – чакаць можна ўсяго, бо мой бел-чырвона-белы парасон прыцягвае ўвагу гасцей фестывалю. А гэта міліцыя лічыць непажаданым".

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international