Навошта сайту “Дняпроўца” раздзел “Выбары 2012”?

2012 2012-07-11T17:00:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dniaproviec_sait.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

За тры тыдні, прайшоўшыя пасля абвяшчэння выбараў у Палату парадстаўнікоў, на сайце рэчыцкай дзяржаўнай газеты “Дняпровец”, заснавальнікамі якой з’яўляюцца райсавет дэпутатаў і райвыканкам, змешчаны ўсяго адзін матэрыял на гэтую тэму. Але і ён – не пра Рэчыцкі раён.

11 ліпеня спрабуем знайсці на сайце  “Дняпроўца” што-небудзь пра падрыхтоўку да выбараў. Адчыняем раздзел “Выбары 2012”. І бачым там адзін матэрыял – за 19 чэрвеня, перадрукаваны ў БелТА.

А што адбывалася за тры тыдні падрыхтоўкі да выбараў канкрэтна ў Рэчыцкім раёне? Хто вылучаў прадстаўнікоў у акруговую выбарчую камісію? Ці ўдзельнічалі ў гэтым палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі? Ці накіраваны ў камісію назіральнікі і ад каго?

Пра ўсё гэта чытачы не даведаюцца. Затое на галоўнай старонцы прапануецца “Анекдот дня” пра палавыя органы.

На сайце Рэчыцкага райвыканкама раздзел пра выбары больш салідны – прынамсі, тут змешчаны спасылкі на заканадаўчыя акты. Аднак і райвыканкам, і дзяржаўная газета амаль усю інфармацыю падаюць толькі на рускай мове. Беларуская – не ў пашане. Тое самае і на аналагічных сайтах суседніх Калінкавіцкага і Светлагорскага раёнаў.

 "Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international