У доме сустаршыні кампаніі "За справядлівыя выбары" - міліцыянты (абнаўляецца)

2012 2012-07-11T15:51:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/karniaenka_viktar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Карняенка (фота svaboda.org)

Віктар Карняенка (фота svaboda.org)

17.05 Па інфармацыі праваабаронцаў, міліцыянты ўсё ж патрапілі ў дом Віктара Карняенкі. Зараз яны праводзяць ці то ператрус, ці то агляд памяшкання - шукаюць нелегальную друкаваную літаратуру.


***

У дом Віктара Карняенкі, які з’яўляецца сустаршынёй кампаніі "За справядлівыя выбары", ломяцца міліцыянты.

Вядома, што сам спадар Карняенка сёння мусіў вылецець у Вену, дзе заўтра распачнецца Дадатковая нарада па чалавечым вымярэнні на тэму выбараў. На гэтай нарадзе будзе прысутнічаць і старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына.

Паколькі інфармацыі пра якія-небудзь крымінальныя справы, у якіх фігураваў бы сп. Карняенка, не з'яўлялася, праваабаронцы мяркуюць, што такія паводзіны міліцыянтаў можна расцэньваць як спробу ўладаў не дапусціць дэмакратычнага актывіста да ўдзелу ў мерапрыемстве АБСЕ. 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international