viasna on patreon

Актывісты прафсаюза РЭП скардзяцца ў суд на дыскрымінацыю

2012 2012-07-11T15:41:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/malej-uladzimir.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Малей

Уладзімір Малей

Прадстаўнікі Беларускага Прафаюза Радыёэлектроннай прамысловасці накіравалі скаргу ў Брэсцкі абласны суд.

Як паведаміў прававы інспектар прафсаюза Уладзімір Малей, 4 сябры прафсаюза - Зінаіда Міхнюк, Сяргей Вакуленка, Аляксандра Гурына і ён сам - не пажадалі мірыцца з дыскрымінацыяй па прафсаюзнай прыналежнасці і звярнуліся ў Брэсцкі абласны суд. Яны просяць лічыць незаконным і неабгрунтаваным рашэнне Прэзідыума Брэсцкага аблсавета і аблвыканкама ў частцы неўключэння ў склад акруговых выбарчых камісій. Просяць абавязаць прэзідыум прыняць новае рашэнне па стварэнні акруговых камісій, у якія былі вылучаны актывісты незалежнага прафсаюза, і уключыць іх у склад гэтых камісій.

Па словах Уладзіміра Малея, сябрам прафсаюза РЭП чамусьці не знайшлося ніводнага месца ў камісіях, у той час як прадстаўнікам  дзяржаўнага прафсаюза адведзена ажно 15 месцаў. Такі падыход, у сваю чаргу, не выклікае даверу да працэсу фармавання акруговых выбарчых  камісій.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства