Круглянская раёнка рэкламуе дзеючага дэпутата Іванова

2012 2012-07-11T15:10:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sielskaje-zhyccio.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На першай паласе круглянскай раённай газеты “Сельскае жыццё” (№ 52 ад 11 ліпеня) пад рубрыкай “Знакавая падзея” змешчаны вялікі артыкул “Іх ведалі і годна сустракалі” - пра візіт у Круглянскі раён дзейснага дэпутата Палаты прадстаўнікоў па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90, генеральнага дырэктара ЗАТ “Беларуская калійная кампанія” Валерыя Іванова.

Рэдактар “Сельскага жыцця” Аляксандр Паўлаў у артыкуле з пафасам распавядае пра “палітыка і дзяржаўнага дзеяча В. М. Іванова”, які “свае першыя ўпэўненыя крокі зрабіў на Кругляншчыне”, і пра тое, як яго пышна сустракала ўсё мясцовае кіраўніцтва Круглянскага раёну. Дэпутату і супрацоўнікам галаўнога офіса “Беларускай калійнай кампаніі”  ужо на мяжы Віцебскай і Магілёўскай абласцей дзяўчаты ў нацыянальных строях уручалі хлеб-соль.

Газета паведамляе таксама, што Валерый Іваноў падарыў камп’ютар калектыву мясцовага краязнаўчага музея.

З’яўленне ў круглянскай раёнцы вялікага хвалебнага артыкула пра дэпутата з Шклоўскай выбарчай акругі, у якую уваходзіць і Круглянскі раён, верагодна, падказвае чытачам планы Валерыя Іванова на цяперашнюю выбарчую кампанію. 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international