Салігорскія выбаршчыкі будуць судзіцца з Мінаблвыканкамам і Саветам дэпутатаў

2012 2012-07-11T14:22:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shyla_uladzimir-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадскі актывіст з Салігорска Уладзімір Шыла

Грамадскі актывіст з Салігорска Уладзімір Шыла

Выбаршчыкі Салігорскай сельскай выбарчай акругі №69 накіравалі ў Мінскі абласны суд скаргу на адмову ва ўключэнні ў склад акруговай камісіі свайго прадстаўніка, вядомага грамадскага дзеяча Уладзіміра Шыла. Заяўнікі лічуць, што рашэнне Прэзідыума Мінскага абласнога Савета дэпутатаў і Мінскага абласнога выканаўчага камітэта “Аб утварэнні акруговых выбарчых камісій” ўшчамляе іх канстытуцыйныя правы і з’яўляецца незаконным.

У матывацыйнай частцы скаргі грамадзяне звяртаюць увагу суда на факт зацвярджэння складаў акруговых камісій па ўжо падрыхтаваным загадзя спісе, без якога-небудзь абмеркавання асабістых, дзелавых якасцяў кожнага прэтэндэнта на ўключэнне ў склад камісіі. Такі падыход да фармавання камісій, з пункту гледжання выбаршчыаў Салігорскай акругі №69, не робіць выбарчы працэс галосным і адкрытым, як гэта абвешчана ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Выбарчым кодэксе.

Па якім крытэры адбываўся адбор у склад акруговай выбарчай камісіі - невядома, чаму перавага аддадзена адным, а іншым адмоўлена - ні ў рашэнні, якое абскарджваецца, ні ў вусных тлумачэннях службовых асобаў Мінскага абласнога выканаўчага камітэта не адзначаецца. У склад акруговай выбарчай камісіі Салігорскай сельскай выбарчай акругі № 69 шляхам збору подпісаў вылучалася ўсяго 8 чалавек, з якіх 7 былі ўключаны ў склад камісіі. Узнікае лагічнае пытанне - чаму паважаны жыхар Салігоршчыны Уладзімір Шыла ў склад камісіі ўключаны не быў, чым ён горш за іншых?

Акрамя таго, звяртае на сябе ўвагу той факт, што практычна ўсе сябры камісіі Салігорскай сельскай выбарчай акругі № 69 так ці інакш звязаны, альбо наўпрост залежныя, ад выканаўчай улады - гэта ставіць пад сумнеў прынцып незалежнасці выбарчых камісій ад дзяржаўных органаў, замацаваны ў Выбарчым кодэксе. Пры такіх абставінах неўключэнне прадстаўніка гэтай групы грамадзянаў у склад акруговай выбарчай камісіі відавочна парушае іх канстытуцыйныя правы на ўдзел у выбарах і грамадскі кантроль за іх дзейнасцю.

На падставе вышэй сказанага, салігорскія выбарцы патрабуюць ад Мінскага абласнога суда прызнаць рашэнне чыноўнікаў "Аб утварэнні акруговых выбарчых камісій па Мінскай вобласці” незаконным і неабгрунтаваным ды абавязаць іх прыняць новае рашэнне аб утварэнні акруговых выбарчых камісій з уключэннем у склад акруговай выбарчай камісіі Салігорскай сельскай выбарчай акругі № 69 Уладзіміра Шылу.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international