Валянцін Стэфановіч: “Закон аб амністыі палітызаваны самімі ўладамі”

2012 2012-07-11T12:15:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/turma1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Беларуская турма

Беларуская турма

Намеснік старшыні праваабарончага цэнтра “Вясна” пракаментаваў, чаму не выпадае чакаць вызвалення палітвязняў паводле прынятага закона аб амністыі і адзначыў, што ўлады штучна ўжылі палітызацыю супраць апанетаў рэжыма, якія знаходзяцца за кратамі.

9 ліпеня Лукашэнка падпісаў закон “Аб амністыі некаторых катэгорый асобаў, якія здзейснілі злачынства”.  Учора дакумент быў зарэгістраваны ў Нацыянальным рэестры прававых актаў. А сёння будзе афіцыйна апублікаваны.

Ніякіх зменаў у параўнанні з законапраектам, які ўжо прыняў парламент, не адбылося. Такім чынам, у дакуменце засталіся выключэнні, на якіх амністыя не распаўсюджваецца. Сярод іх асуджаныя за злачынствы, прадугледжаныя артыкуламi 293 (масавыя беспарадкі), 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх), 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта), 369-3 (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Таксама амністыя не будзе распаўсюджвацца на злосных парушальнікаў рэжыма, а такі статус маюць фактычна ўсе палітвязні.

Напярэдадні прыняцця закона, улады падкрэслівалі, што ніякай палітызацыі для адмысловага вызвалення палітвязняў не будзе. “Але па выніку штучная палітызацыі адбылася акурат з боку ўладаў, - лічыць Валянцін Стэфановіч. – Чамусьці больш цяжкія злачынствы патрапілі пад амністыю, сярод  якіх, напрыклад, распаўсюд наркотыкаў. Складваецца ўражанне, што закон сфармуляваны адмыслова так, каб ніводны палітвязень не быў вызвалены з дапамогай гэтага прававога механізма. Калі правесці параўнанне з законамі аб амністыі папярэдніх гадоў, то ў пералік артыкулаў, на якія не распаўсюджваецца амністыя, ніколі не ўключаліся  артыкулы 342 і 367”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international